Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Да 150-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца

11.12.2020

10 снежня ў Багданаве прайшло ўрачыстае ўшанаванне памяці з нагоды 150 –ай гадавіны з дня нараджэння нашага земляка - мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу Ф.Рушчыца.

Па традыцыі мерапрыемства распачалося малебнам, які правёў ксёнз Павел, пробашч касцёла Святога Міхаіла Арханёла ў весцы Багданаве. Арганізатары і госці мепапрыемства наведалі фамільныя могілкі сям’і Рушчыцаў, дзе ўсклалі кветкі і запалілі лампадкі.

У Багданаўскім філіяле Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў прайшоў крулы стол з абмеркаваннем планаў на будучы год. За плённае супрацоўніцтва з Нацыянальным мастцкім музеем, ад генеральнага дырэктара У.І. Пракапцова, была ўручана падзяка начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцію Мікалаевічу Адамовічу .

Нацыянальным мастацкім музеем быў папоўнены бібліятэчны фонд школы мастацтваў. Старшыня раёнага аддзялення грамадскага аб’яднання «Польска Мацеж школьна» Ала Аляксандраўна Макарэвіч выступіла з прамовай і падаравала прысутным кнігу Альжбэты Інеўскай «Фердынанд Рушчыц. Грамадзянін Незалежнай».

Ва ўрачыстасці прыняў удзел дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзарый Карпіньскі, супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея, а таксама мясцовыя жыхары..

Задайте вопрос