Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З надыходзячым Новым, 2021 годам!

30.12.2020

Дарагія гараджане і вяскоўцы,шаноўныя госці нашай малой радзімы!

На парозе – 2021 год. Перагорнута яшчэ адна старонка гісторыі Валожыншчыны. Пачынаецца новая, а з ёй – новыя надзеі і пачуцці, поспехі і перамогі, якія зробяць нас мудрэйшымі, а жыццё – больш цікавым і змястоўным.

2020-ы для нас быў годам напружанай працы, узважаных і адказных рашэнняў. Ён правяраў усіх на трываласць, рашучасць, уменне пераадольваць цяжкасці. Аналізуючы зробленае ў годзе адыходзячым, можна з упэўненасцю сказаць, што ён быў шчодры на добрыя справы, выдатныя падзеі, цікавыя мерапрыемствы.

За дасягненнямі стаяць нашы людзі – адкрытыя, спагадлівыя, нястомныя працаўнікі ўсіх галін. І гэта самая вялікая наша каштоўнасць!

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Шчыра дзякуем вам за працу, разуменне і падтрымку ў вырашэнні актуальных задач. Упэўнены, што агульнымі намаганнямі мы працягнем працу па добраўпарадкаванні райцэнтра і населеных пунктаў раёна, зробім усё для таго, каб Беларусь была адзінай і моцнай дзяржавай.

Асобная падзяка – урачам, якія сёння ўсе веды, сілы і час ахвяруюць на паспяховую барацьбу з COVID-19 і ўмацаванне здароўя людзей.

Няхай будучы год стане для нас шчаслівым часам, годам рэалізацыі надзей і жаданняў, годам стабільнасці і адзінства!

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, міру і згоды, светлага святочнага настрою!

Яўген КРУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта,

Пётр БІБІК, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя жыхары раёна!

Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з надыходзячым Новым годам!

Гэта свята звязана са светлымі пачуццямі, добрымі надзеямі, выкананнем патаемных жаданняў і імкненнем да новых вяршыняў. Цяпер у кожным працоўным калектыве і ў кожным доме гучаць самыя цёплыя, самыя душэўныя пажаданні. Няхай усе яны спраўдзяцца, і ў новым годзе вам нязменна спадарожнічаюць поспех і ўдача, рэалізуюцца самыя смелыя планы і задумы!

Няхай будучы год будзе багацейшым і дабрэйшым, чым адыходзячы! Моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, аптымізму, міру, дабра і дабрабыту, прыемных падзей, радасных сустрэч і выдатнага настрою!

Алег Семянчук,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

сёмага склікання

Задайте вопрос