Па добрай традыцыі, стары год наша малая радзіма праважае ў яркім, святочным абліччы. Арганізацыі, прадпрыемствы і ўстановы загадзя падрыхтаваліся, і, як толькі стартаваў раённы конкурс на лепшае іх упрыгажэнне, апрануліся ў рознакаляровае ўбранне. Пераможцы будуць названы падчас падвядзення вынікаў работы Валожыншчыны за 2020 год, а пакуль мы прапануем нашым чытачам пераканацца, як эстэтычны густ і ўмелае афармленне перамагаюць шэрань будняў.

Такі выгляд мае плошча Свабоды райцэнтра. Агеньчыкі вабяць многіх прахожых сфатаграфавацца напамяць і ля велічнай ёлкі, і каля незвычайнай святочнай аркі.

Па ўсім Валожыне развешаны прыгожыя вулічныя дэкарацыі.

Каля райвыканкама воку адкрываецца цудоўны пераднавагодні пейзаж

Неверагодны фізкультурна-аздараўленчы цэнтр…

Так выглядае ААТ «Валожынскі льнокамбінат»

А гэта прыгажосць – каля турыстычнага і рэкрэацыйнага цэнтра ТЦСАН
.
Валожынскі раён электрасетак упрыгожыў тэрыторыю згодна са сваім профілем

Работнікі філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ №167» ведаюць толк у дызайне.
Гэта — дадатковая святочная кампазіцыя на тэрыторыі «ДРБУ №167»
Валожынская райаграпрамтэхніка ў пераднавагодняй красе.

Нібы казачны палац выглядае раённы краязнаўчы музей.

Ззяюць рознымі колерамі вокны прафесіянальнага сельскагаспадарчага ліцэя.

Зіхаціць перыметр ПВГУП «Мантажбудкамплект-Профіль».

А вось так не паленаваліся ўпрыгожыць тэрыторыю на МТФ «Даўбені»!
Некалькі здымкаў у дадатак:




Здароўя і шчасця ўсім у Новым годзе!


