Самымі лепшымі памочнікамі ў гэтай працы з'яўляюцца актывісты клубаў юных ратавальнікаў-пажарных. Напрыклад, хлопцы з клуба «Ліквідацыя» разам са сваім кіраўніком Кацярынай Львоўнай падрыхтавалі прафілактычнае мерапрыемства і адправіліся навучаць правілам бяспекі навучэнцаў сваёй школы. Для кожнай узроставай катэгорыі дзяцей былі падрыхтаваны пэўныя заданні. Самым цікавым для ўдзельнікаў акцыі было ўзяць удзел у новай гульні «Хто хоча стаць геніем бяспекі?» Кожны хацеў быць разумней усіх. Гульня «Крокі выратавання» таксама вельмі захапіла хлопцаў. Некаторыя пытанні былі не такімі ўжо і простымі. Але сумеснымі намаганнямі, добра падумаўшы, усё заданні ўдалося выканаць. У кожным класе хлопцы прадэманстравалі навучальныя відэафільмы і правялі прафілактычныя гутаркі.
- Прыняўшы ўдзел у акцыі, Нашы хлопцы не толькі самі ўспомнілі ўсе правілы бяспекі, якія неабходна ведаць і выконваць зімой, а таксама ў перыяд святкавання Новага года і Каляд, але і змаглі ў цікавай форме данесці гэтую карысную інфармацыю іншым навучэнцам нашай школы, - пракаментавала кіраўнік клуба юных ратавальнікаў-пажарных Кацярына Львоўна Латышава.


