Што мы ведаем пра сваё мінулае, пра гісторыю родных мясцін? Што мы можам сказаць пра навакольныя ўрочышчы, адкуль у іх тая ці іншая назва?
У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Каб любіць Валожыншчыну родную, трэба ведаць вытокі свае” для вучняў гімназіі №1.
Бібліятэкары спланавалі мерапрыемства так, каб дзеці змаглі пашырыць свае веды пра родны край, пазнаёміцца з яго гісторыяй, яго славутымі землякамі, літаратурным краязнаўствам, культурнай спадчынай, пазнаёмілі наведвальнікаў бібліятэкі з краязнаўчым кутком “Душы запаветны куток” арганізаваным у бібліятэцы. Быў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры “Валожыншчына літаратурная”. Затым дзеці мелі магчымасць пачытаць кнігі, часопісы, якія іх зацікавілі.
Спадзяёмся, што гэта мерапрыемства пакінула ў кожнага след у душы – гонар за сваю малую радзіму.


