У навагоднюю ноч 1 студзеня на пл. Свабоды ў г. Валожыне была арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма «Любімы горад, з Новым годам!». Сваімі песнямі радавалі салісты ГУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры»: Вікторыя Пятровіч, народны ансамбль народнай песні «Сваякі». Вядучыя мерапрыемства – Вераніка Ляшкевіч і Уладзімір Ціханоўскі. Святочную атмасферу працягнула запальная дыскатэка з Дзедам Марозам і Снягуркай. На працягу ўсяго мерапрыемства праводзілася бяспройгрышная латарэя!


