На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Валожына з 5 па 6 студзеня 2021 года праходзіў Калядны турнір па баскетболе сярод юнакоў 2008-2009 г. н. У турніры прымалі ўдзел каманды з г.Магілёва, г. Валожына, г. Ліды, г. Мінска (2 каманды). Напружаная барацьба да апошніх секунд была амаль у кожнай гульні. І выніку пераможцам спаборніцтваў стала каманда г. Магілёва ДЮСШ БК «Барысфен» (Баранаў Ілля - лепшы гулец каманды), другое месца - каманда ДЮСШ №1 г. Ліды (Рамашэўскі Рычард - лепшы гулец каманды), трэцяе месца — каманда ДЮСШ Валожынскага раёна (Рагель Сяргей — лепшы гулец каманды), чацвёртае месца — VerTeam (Васілеўскі Барыс — лепшы гулец каманды), пятае месца — ДЮСШ БК «Гарызонт» (Жых Яраслаў — лепшы гулец каманды). Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі і граматамі, лепшыя гульцы — сувенірнымі статуэткамі.


