Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Выстава «Працоўным лёсам паяднаныя»

14.01.2021

«Працоўным лёсам паяднаныя» - выстава да дня ўтварэння Валожынскага раёна (15 студзеня 1940 г.) адкрыта ў Валожынскім краязнаўчым музеі.

На выставе прадстаўлены фотаальбомы  сярэдзіны 70-х гадоў мінулага стагоддзя. У той час, працоўныя нашага раёна, як і уся краіна, рыхтаваліся да святкавання 60-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Кожны калгас, саўгас, кожнае прадпрыемства падводзіла вынікі  сваіх поспехаў і дасягненняў, прымеркаваных да знамянальнай даты. Усё гэта занатоўвалася на фотаздымках і ў кароткіх інфармацыйных даведках, якія змяшчаліся ў спецыяльных фотаальбомах пад назвай “Эстафета трудовых дел, посвященная 60-летию Великого Октября”.

Задайте вопрос