Падчас акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведалі дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Яны павіншавалі дзяцей з Новым годам і Калядамі, уручылі падарункі, дапамаглі ў вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучыліся грамадскія аб'яднанні.
Цэнтральнай падзеяй акцыі стала навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі ў Мінску 24 снежня 2020 года. На галоўную ёлку краіны з удзелам Кіраўніка дзяржавы былі запрошаны 5 навучэнцаў раёна. Усе яны - пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, навучэнцы, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай працы, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных сем'яў.
У 2020 годзе ў ходзе акцыі ва ўстановах адукацыі раёна ў 181 навагоднім свяце прынялі ўдзел 4253 навучэнцаў і педагагічных работнікаў. Агульная сума падарункаў склала больш за 45 тысяч рублёў.
Аб акцыі «Нашы дзеці» пішуць у СМІ:


