Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Зіма - радасць для лыжнікаў!!!

14.01.2021

Наступіла снежная зіма - пара раздолля для юных лыжнікаў!

Хлопцы з радасцю і запалам сталі праяўляць майстэрства на снежнай ніве.

У 15 установах агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна пракладзены лыжныя трасы і аформлены пляцоўкі для зімовых забаў. У кожнай школе маецца дастатковая колькасць лыжнага інвентара, якім навучэнцы карыстаюцца з велізарным задавальненнем. Школьнікі засумавалі па пракладзенай лыжні, таму не могуць дачакацца заканчэння ўрокаў, каб зноў прабегчыся з ветрыкам на новенькіх лыжах.

Зімовае надвор'е спрыяе правядзенню спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў на свежым паветры. Каманды ўстаноў актыўна рыхтуюцца да раённага этапу спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Запал, юнацтва, дух спаборніцтва і агульнага імкнення да перамогі - вось што такое доўгачаканая снежная пара. Поспеху ўсім і марознага настрою!

Задайте вопрос