Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Новыя тэхнічныя прыёмы і дызайнерскія рашэнні

14.01.2021

14 01 2021 29

У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка» прынялі ўдзел прадстаўнікі 9 устаноў адукацыі раёна. Імі былі прыменены новыя творчыя метады і тэхнічныя прыёмы, дызайнерскія рашэнні ў стварэнні навагодніх упрыгажэнняў.

У намінацыі «Дызайн-ёлка» пераможцамі сталі навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Вясёлка талентаў» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Мацвей і Андрэй Сакі (кіраўнік С. В. Кеўра), навучэнка ўзорнай студыі «Натхненне» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аліна Зайлянкова (кіраўнік С. М. Зайлянкова). 2-е месца ў навучэнца аб’яднання па інтарэсах «Драўляныя цуды» СШ № 1 г. Валожына Данііла Рабчанкава (кіраўнік А. Г. Цяшкевіч) і вучаніцы 6 «А» класа гімназіі № 1 г. Валожына Міланы Рэут (кіраўнік Н. М. Яблонская). 3-е месца занялі работы вучняў 4 класа Яршэвіцкага ВПК Паўла Раманчыка (кіраўнік М. І. Кулік) і Гародзькаўскага ВПК Паліны Лявіцкай (кіраўнік М. І. Астроўская).

14 01 2021 30

У намінацыі «Калядная кампазіцыя» перамогу святкаваў навучэнец аб’яднання па інтарэсах «Майстэрня цудаў» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Мікіта Луцкі (кіраўнік К. А. Вайткевіч). 2-е месца дасталося навучэнцу аб’яднання па інтарэсах «Планета рукадзелля» гэтай жа ўстановы Вадзіму Клачко (кіраўнік В. Ф. Радына).

У намінацыі «Ёлка-трансформер» 1-е месца заняла работа навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Майстэрня цудаў» Яршэвіцкага ВПК Аляксандра Сысуна і Мацвея Шчасноўскага (кіраўнік К. А. Вайткевіч). 3-е месца ў навучэнак аб’яднання па інтарэсах «Юныя ўмельцы» гімназіі № 1 г. Валожына Дар’і Сівай і Кацярыны Семяняга (кіраўнік Н. Л. Кузаўлёва).

14 01 2021 31

У намінацыі «Хайтэк-ёлка» 1-е месца прысуджана вучню 9 класа Пяршайскага ВПК Івану Яцыку (кіраўнік М. Г. Арцішэўскі), 2-е – навучэнцу ўзорнай студыі «Натхненне» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аляксею Рындзевічу (кіраўнік С. М. Зайлянкова).

У намінацыі «Альтэрнатыўная ёлка» 1-е месца ў навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Дзіўны свет» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Лізаветы Парэцкай (кіраўнік Т. В. Каспяровіч) і вучня 4 класа Суднікаўскай СШ Паўла Карніцкага (кіраўнік В. Д. Шымак); 2-е – у навучэнкі аб’яднання па інтарэсах «Прырода і фантазія» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Яны Кушнір (кіраўнік І. І. Каваленка).

У намінацыі «РэтраЁлка» перамаглі навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Свет хобі» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Паліна Часноўская (кіраўнік І. В. Жабко) і навучэнка ўзорнай студыі «Натхненне» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аліна Зайлянкова (кіраўнік С. М. Зайлянкова).

14 01 2021 32

У намінацыі «Сімвал 2021 года» 1-е месца прысуджана навучэнцы ўзорнай студыі «Натхненне» Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дзіяне Шафарэвіч (кіраўнік С. М. Зайлянкова).

Наш кар.

Задайте вопрос