Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка «Моладзь і дзяржава: у партнёрстве залог поспеху»

15.01.2021

15 снежня на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Валожына» прайшла інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка «Моладзь і дзяржава: у партнёрстве залог поспеху».

Удзельнікамі мерапрыемства сталі старшакласнікі школы: ініцыятыўныя, мэтанакіраваныя, думаючыя. Жывы дыялог з імі падтрымлівалі першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Уладзімір Паўлавіч Ціханоўскі і дырэктар школы Ірына Вацлаваўна Чаховіч.

У ходзе гутаркі было адзначана, у кожнай дзяржаве маладое пакаленне – гэта будучыня краіны, якая абавязана захаваць свет і зрабіць усё для працвітання Радзімы. У Беларусі ствараюцца ўмовы для сацыяльнай актыўнасці моладзі. Моладзь будуе партнёрскія ўзаемаадносіны з уладай, не чакаючы ад яе гатовых рашэнняў уласных праблем, а прапаноўваючы канкрэтныя ідэі ў пытаннях працаўладкавання і кар'ернага росту, арганізацыі вольнага часу, прафілактыкі асацыяльных з'яў, прапаганды здаровага ладу жыцця. Маладыя беларусы маюць шырокія магчымасці для рэалізацыі сябе ў грамадска-палітычнай і сацыяльна-карыснай дзейнасці, у тым ліку праз розныя формы самакіравання, грамадскія аб'яднанні і грамадзянскія ініцыятывы.

БРСМ з'яўляецца адной з самых актыўных маладзёжных арганізацый. Уладзімір Паўлавіч Ціханоўскі распавёў аб удзеле грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў развіцці раёна.

У рамках адкрытага дыялогу хлопцы мелі магчымасць падыскутаваць з гасцямі мерапрыемства, задалі хвалюючыя іх пытанні. Напрыклад, іх цікавіла, якія напрамкі маладзёжнай палітыкі рэалізуюцца ў нас у раёне, якія ініцыятывы БРСМ запланаваны ў бліжэйшы час. Усё большую актыўнасць у нашы дні набывае тэма бяспекі ў інтэрнэт-прасторы, захапленне фэйкавай інфармацыяй. У сувязі з чым, ім было цікава меркаванне гасцей па стварэнні канструктыўных дзяржаўных маладзёжных каналаў. Наогул жа, пытанняў і прапаноў у дыялогу было шмат. Здаецца, на тое яна і маладзёжная тэма, каб тут не сціхалі дыскусіі. Што характэрна, дыялогавая пляцоўка паказала галоўны момант - дыялог дае шанец разабрацца і пачуць адзін аднаго.

У канцы мерапрыемства старшакласнікі ўнеслі свае «цаглінкі» ў будаўніцтва нашага агульнага дома - роднай і любімай Беларусі, прапанаваўшы ўласныя ідэі. Усе яны былі розныя. Напрыклад, стварэнне ў раёне інтэлектуальна-забаўляльнага цэнтра, развіццё інфраструктуры сяла, больш шырокія магчымасці для падпрацоўкі непаўналетнім летам, развіццё кантактаў беларускай моладзі з аднагодкамі з замежных краін.

Сённяшняя дыялогавая пляцоўка пацвердзіла, што моладзь хоча актыўна ўдзельнічаць у жыцці дзяржавы і мяняць жыццё да лепшага.