Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Мастак Сайко Уладзімір падарыў тры свае работы гісторыка-краязнаўчаму музею ліцэя

15.01.2021

Вельмі прыемна, што гісторыка-краязнаўчы музей ліцэя, папоўніўся новымі экспанатамі. Мастак Сайко Уладзімір падарыў свае тры работы для залы №3 «Валожынскі край».

На карцінах адлюстраваны будынкі комплексу палаца Тышкевічаў.

Усе часткі комплексу падзялілі муніцыпальныя арганізацыі.

Палацава-паркавы ансамбль Тышкевічаў у Валожыне быў пабудаваны ў 1803-1806 гг. па праекце архітэктара Касакоўскага. У 1803 годзе граф Юзаф Тышкевіч набыў Валожын і прылеглыя да яго тэрыторыі ў князя Адама Чартарыйскага. Графу Іосіфу Тышкевічу, віленскаму старасту па сумяшчальніцтве, гэтая купля абышлася ў 100 тысяч злотых. Род Тышкевічаў валодаў Валожынам і прылеглымі землямі да 1939 года. Гэта былі апошнія прыватныя ўладальнікі Валожынскага краю.

Вялікі дзякуй Уладзіміру Рыгоравічу за такі цудоўны падарунак.