Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Зіма спартыўная

25.01.2021

Немагчыма сабе ўявіць жыццё дашкольнай установы без займальных свят і забаў. Мэта такіх мерапрыемстваў – фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця, дапамога кожнаму дзіцяці адчуць сябе членам адной дружнай каманды, магчымасць раздзяліць разам з сябрамі радасць і адказнасць у дасягненні пастаўленай мэты і паказаць свае лепшыя якасці.

Асабліва дзецям падабаюцца забавы на свежым паветры, а калі гэта адбываецца ў зімовы перыяд, то эмоцыі перапаўняюць. Зімы ў апошнія гады не радуюць снегам, таму з вялікім энтузіязмам і натхненнем рабяты гуляюць у снежкі, катаюцца на санках, слізгаюцца па ледзяных дарожках, спрабуюць сілы ў кіданні шайбы ў хакейныя вароты. Яшчэ больш узнімаецца настрой дзетвары, калі да іх у госці завітаюць казачныя героі.

Пры правядзенні рухавых гульняў у хлопчыкаў і дзяўчынак фарміруюцца ўменні выкарыстоўваць набытыя навыкі ў жыццёвых сітуацыях, развіваюцца спрыт, хуткасць, яны становяцца дужымі, вынослівымі, навучаюцца дзейнічаць смела. Праяўляючы настойлівасць і самастойнасць, выхоўваецца пачуццё дружбы і таварыскасці. А гэта і ёсць галоўнае ў выхаванні будучых зорак беларускага спорту.

Наталля КАВАЛЕВІЧ,

кіраўнік фізічнага выхавання дашкольнага

цэнтра развіцця дзіцяці “Расінка”