У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Валожына» праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія спрыяюць развіццю інтэлектуальнага руху сярод навучэнцаў, накіраваных на павышэнне прэстыжу ведаў, выхаванне пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, павагі да гісторыі і традыцый беларускага народа. Таму каманда з крэатыўнай назвай «10-ы раён» сфармавалася хутка, аператыўна пачалася падрыхтоўка, і з самага пачатку ў нашых дзяўчынак быў зарад на перамогу. Упэўненасць у ведах па гісторыі і інтэлектуальнай спадчыне роднай Валожыншчыны не падвяла. У скарбонку дасягненняў школы навучэнцы 10 класа дадалі 1 месца.
Мы віншуем нашу каманду з перамогай у турніры!


