У перыяд правядзення акцыі дзеці больш даведаюцца аб відах птушак, якія жывуць у нашай краіне, аб карысці птушак на зямлі, знаёмяцца з іх звычкамі, умовамі жыцця.
У бацькоўскіх кутках у кожнай групе ўстановы размешчаны памяткі аб правядзенні экалагічнай акцыі з рэкамендацыямі аб пераважных і бяспечных кармах для птушак. Таксама падрабязная інфармацыя аб акцыі размешчана на сайце ўстановы і бацькоўскіх вайбер-чатах.
Выхаванцы старэйшай групы «Пчолкі» прынялі актыўны ўдзел у вырабе кармушак, майстравалі іх з непрыдатнага і прыроднага матэрыялу. Многія выкарыстоўвалі для вырабу кармушак пластыкавыя бутэлькі, скрынкі з-пад соку, а некаторыя хлопцы разам з бацькамі змайстравалі драўляныя, практычныя і даўгавечныя. Дзеці размясцілі кармушкі ля сваіх дамоў, на балконах, некаторыя з іх - на тэрыторыі дашкольнай установы, а педагогі разам з выхаванцамі арганізавалі дзяжурства ў «птушынай сталовай».
У працэсе такой працы ў дзяцей развіваецца пазнавальная актыўнасць, маральная самасвядомасць сродкамі экалагічнай адукацыі, з'яўляецца магчымасць праявіць спачуванне і дабрыню. Прыцягненне бацькоў спрыяе ўмацаванню унутрысямейных сувязяў, фарміраванню добрых сямейных традыцый, выклікае ў дзяцей пачуццё гонару за сябе і сваю сям'ю.
А ці ведаеце вы, якім павінна быць меню ў «птушынай сталовай»?
Пераважныя віды корму для птушак: семечкі, крошкі белага хлеба, проса, пшаніца, тварог, насенне лапуха, аўсяныя шматкі, вараная несаленая бульба, змяшаная з аўсянымi шматкамi або вотруб'ем, цёртая морква, дробна пасечаныя кавалачкі сала.
«Дапамажы птушкам зімой, яны будуць радаваць цябе вясной!»


