На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу г. Валожына прайшла раённая спартакіяда сярод школьнікаў па шашках. Каманду дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Валожына» прадстаўлялі Хаткевіч Іван, вучань 7 «В» класа, Равяка Марыя, вучаніца 5 «А» класа, Рубацкі Кірыл, навучэнец 8 «А» класа. Хлопцы заваявалі каманднае 1-ае месца.


