У рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом!» работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях клапоцяцца пра тое, каб зрабіць жыццё грамадзян раёна максімальна бяспечным. Гэта і прафілактычныя гутаркі на даму, і правядзенне цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. Формамі данясення важнай інфармацыі, якую выкарыстоўваюць ратавальнікі, з'яўляюцца таксама і рассылка «бяспечнай карэспандэнцыі», і званкі па тэлефоне. Буклеты, памяткі, брашуры, календары, якія атрымліваюць жыхары раёна, з'яўляюцца выдатнымі памочнікамі пры вывучэнні правілаў бяспекі, а таксама добрым напамінам аб неабходнасці іх выконваць, а індывідуальныя гутаркі даюць магчымасць грамадзянам задаць пытанні, якія іх хвалююць.
- Рассылка «бяспечнай карэспандэнцыі» ўжо стала для нас традыцыйнай. Гэта добры спосаб данясення карыснай інфармацыі да насельніцтва. Да нас у аддзел паступаюць тэлефонныя званкі ад жыхароў, якія дзякуюць за прадстаўленую інфармацыю. А мы ў сваю чаргу рады, што можам быць карыснымі для нашых грамадзян. Размаўляючы з жыхарамі нашага раёна, мы абавязкова звяртаем іх увагу на бяспеку пячнога ацяплення. Бо зімовы перыяд суправаджаецца павелічэннем колькасці пажараў па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі печаў. Нагадваем, што ў ёй не павінна быць расколін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабелены вапнавым растворам, што перад топкай на драўлянай падлозе абавязкова неабходна прыбіць металічны ліст і ні пры якіх умовах не пакідаць топячуюся печ без нагляду. Радуе тое, што суразмоўцы не проста слухаюць інфармацыю, а задаюць пытанні, удакладняюць, ці правільна яны зрабілі, - пракаментавала старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алеся Радвіловіч.


