З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі «Бяспека ў кожны дом!» праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па абследаванні домаўладанняў асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і праводзяць з імі прафілактычныя гутаркі. Ратавальнікі паказваюць нядбайным гаспадарам на парушэнні, якія рана ці позна могуць прывесці да трагедыі, ставяць канкрэтныя тэрміны для іх ліквідацыі, а таксама прыводзяць прыклады выпадкаў гібелі і траўміравання людзей на пажарах па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап'янення.
- Праводзімая работа дае пэўныя вынікі. Мы гэта бачым, наведваючы грамадзян паўторна. Дзесцi гаспадар устанавіў аўтаномны пажарны апавяшчальнік, дзесцi адрамантаваў печку, дзесцi замяніў электрычную праводку, тым самым засцярогшы сябе ад узнікнення надзвычайнай сітуацыі. Гэта не можа не радаваць, - пракаментаваў начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ігаравіч Сівы.


