З 8 лютага па 17 лютага 2021 года ва ўстановах адукацыі раёна праводзіцца дэкада прававых ведаў сярод навучэнцаў «Падлетак і закон: ведаем, захоўваем». У ходзе правядзення дэкады асаблівая ўвага надаецца прафілактычным мерапрыемствам па папярэджанні п'янства і алкагалізму, спажывання наркатычных рэчываў у маладзёжным асяроддзі, злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх у грамадскіх месцах, растлумачальнай працы сярод падлеткаў па культуры паводзінаў у Інтэрнэце, у сацыяльных сетках.


