Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Што хвалюе жыхароў Мінскай вобласці? Падводзім вынікі напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу

09.02.2021

Больш за 80 дыялогавых пляцовак прайшлі ў Мінскай вобласці. Які эфект дала такая форма працы? Падводзім вынікі напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Вольгай Тапдэмiр.

- Удзел у дыялогавых пляцоўках насіў адкрыты характар. У пасяджэннях прымалі ўдзел усе жадаючыя. Пытанні абмяркоўваліся самыя розныя - канстытуцыйнага рэфармавання і партыйнага будаўніцтва, мясцовага кіравання і самакіравання, рэгіянальнага развіцця, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, аховы здароўя, сацыяльнай сферы і эканомікі.

- Гэта значыць гэты фармат зносін можна назваць эфектыўным?

- Безумоўна. Ён дазволіў весці канструктыўны дыялог і сфармаваць стратэгічныя прыярытэты. Гэта форма работы і далей будзе практыкавацца ў нашай вобласці.

Тэматычныя дыялогавыя пляцоўкі паказалі найбольшую эфектыўнасць. У Вілейцы удзельнікі сустрэчы абмеркавалі, як уцягнуць моладзь у грамадскае жыццё вобласці, а ў Чэрвені паднялі пытанні развіцця сацыяльнай сферы.

- З лістапада 2020 года ва ўсіх рэгіёнах вобласці адкрыты і працуюць грамадскія прыёмныя. Што можаце пра іх сказаць?

- У грамадскія прыёмныя вобласці звярнуліся 465 чалавек. Прыкладна столькі ж пытанняў, прапаноў і праблем было намі зафіксавана. Яшчэ адна форма працы - сустрэчы кіраўніцтва рэгіёнаў з працоўнымі калектывамі - таксама паказала сваю эфектыўнасць. Прайшло 3126 сустрэч, 215 пытанняў узята на кантроль мясцовымі органамі ўлады. Важна, што ўсе прапановы, якія прагучалі ад жыхароў вобласці, зафіксаваны і сістэматызаваны.

- А можаце пералічыць асноўныя прапановы, якія часцей за ўсё гучалі і падчас правядзення дыялогавых пляцовак, і ў грамадскіх прыёмных?

- Шэраг пытанняў датычылася канстытуцыйнага развіцця і партыйнага будаўніцтва. Напрыклад, прапанавана пераразмеркаваць канстытуцыйныя паўнамоцтвы Прэзідэнта, урада, парламента і мясцовых органаў такім чынам, каб, захаваўшы моцную прэзідэнцкую ўладу, надзяліць іншыя дзяржорганы бóльш значнымi паўнамоцтвамі. Гаварылася аб неабходнасці развіцця палітычных партый, увядзенні забароны на выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі, пераходзе да змешанай выбарчай сістэмы.

Таксама грамадзян хвалююць пытанні адказнасці за сваё здароўе, павышэння пенсіённага ўзросту і страхавога стажу, прадастаўлення розных ільгот, забеспячэння жыллём.

Дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя, сустрэчы ў калектывах - гэта добры канал зваротнай сувязі для ўлады. І ідэі, якія мы пачулі ад нашага насельніцтва, трэба паэтапна ўвасабляць у жыццё.

Дзейснай была праца па зборы прапаноў і ініцыятыў у інтэрнэт-прасторы. У рэдакцыю партала МЛЫН.BY і газету «Мінская праўда» паступіла больш за 300 лістоў.

Крыніца mlyn.by

Задайте вопрос