Зараз на дарогах працуе тэхніка па ўборцы снегу і апрацоўцы праезнай часткі пясчана-салянай сумессю. Галоўная цяжкасць падчас чысткі снегу - не закрануць пакінутыя аўто. На жаль, маюць месца выпадкі, калі кіроўцы пакідаюць зламаныя аўтамабілі паблізу, а часам прама на праезнай частцы. Вядома ж, гэта перашкаджае рабоце снегаўборачнай тэхнікі. Знайсці нядбайных аўтаўладальнікаў - дадатковы час, якога ў такіх умовах надвор'я не заўсёды і хапае. Абцяжарвае іх пошук і тое, што падчас моцных снегападаў у снежным палоне дзяржнумар аўтамабіля і нават часам марку не магчыма разглядзець.
ДАІ нагадвае, што ўстараняць тэхнічныя няспраўнасці транспартнага сродку па магчымасці неабходна па-за праезнай часткай дарогі. У выпадку ліквідацыі тэхнічных няспраўнасцяў транспартнага сродку на праезнай частцы дарогі асобам, якія выконваюць такія дзеянні, рэкамендуецца знаходзіцца ў адзенні павышанай бачнасці са святлоадбіўнымі элементамі. Скарыстайцеся паслугамі эвакуатара.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў інфармаваць адпаведныя службы аб стане дарог па кароткім нумары - 125 і нагадвае, што ў складаных умовах надвор'я і дарожных умовах вадзіцелі павінны быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі за рулём! Неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал паміж рухомымі транспартнымі сродкамі, пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, не апярэджваць снегаўборачную тэхніку! Захаванне ПДР і паразуменне на дарозе – заклад вашай бяспекі!
Крыніца mlyn.by


