АНОНС!!! Паважаныя сябры, аматары здаровага ладу жыцця, спорту і проста неабыякавыя! 27 лютага 2021 года УПЕРШЫНЮ!!! у г. Валожын адбудзецца 1-ы Рэспубліканскі турнір па
ДЗЮДО сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2008-2012 г. н. і сярод юнакоў у вагавой катэгорыі да 66 кг., прысвечаны абаронцам Радзімы «Юны патрыёт». Накіраваны на развіццё дзюдо і самба ў Валожынскім раёне, прыцягненне дзяцей і моладзь да здаровага ладу жыцця і выхаванне ў духу традыцыйных чалавечых каштоўнасцяў. Турнір адбудзецца дзякуючы падтрымцы адміністрацыі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, спонсарскай дапамозе рэгіянальнага аддзялення Белаграпрамбанка г. Валожын, музычнага і прафесійнага суправаджэння раённага цэнтра культуры г. Валожын, друкаванага цэнтра і сувенірных вырабаў - Ліза Маісеенка - г. Мінск, фота і відэаздымка - Ігар Шайтар г. Валожын і пажаданняў ад дзеючых!!! абаронцаў нашай Радзімы! Арганізацыя, правядзенне турніру, спартзала ФАКа, прызы, медалі - ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» і сувеніры ўсім удзельнікам і гасцям спаборніцтваў, спонсарская дапамога, арганізацыя і правядзенне СК «Вітаўт». Паважаныя сябры, запрашаем вас на свята спорту, дзе чакаюць і іншыя сюрпрызы! Давайце пахварэем і падтрымаем нашых будучых абаронцаў, атрымаем зарад бадзёрасці і добрага настрою! Уваход бясплатны. Хварэем за нашых!


