Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Цікавае знаёмства

11.02.2021

Шмат магчымасцей ёсць у выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, каб стаць дастойнымі патрыётамі сваёй краіны. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае наш гісторыка-краязнаўчы музей.

8 лютага вучнямі 8 і 9 класаў было падрыхтавана пазакласнае мерапрыемства, што праходзіла ў зале музея, экспазіцыя якога прысвечана Вялікай Айчыннай вайне. Каб паглядзець яго змаглі ўсе жадаючыя, выступаць прыйшлося двойчы. Успомнілі гераічныя подзвігі дзяцей ваеннай пары, слухалі песні і спявалі іх самі, ну і, канешне, пагаварылі пра тое, як важна захоўваць мір у свеце, бо клапаціцца пра гэта павінны не толькі дарослыя, але па меры магчымасці і мы.

Андрэй КЛОК,

выхаванец Івянецкага дома-інтэрната

Галерэя малюнкаў

Задайте вопрос