11 лютага 2021 года ў ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» была праведзеная сустрэча калектыву з начальнікам Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях маёрам унутранай службы Аляксандрам Ігаравічам Сівым, які распавёў прысутным аб праводзiмай у рэспублiцы акцыі «Бяспека – у кожны дом!» і нагадаў аб асноўных прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячых свавольствах з агнём. Далей падрабязна спыніліся на алгарытме дзеянняў у выпадку выяўлення прыкмет загарання і задымлення, а таксама прынцыпах працы першасных сродкаў пажаратушэння. Расказаны прынцып работы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Былі раздадзены буклеты і календары.


