Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вітаю, снег, мароз і лыжы!

12.02.2021

Ура! Вось яны - лыжы, сябры гімназістаў.

Зіма ўжо які дзень радуе нас немаленькімі гурбамі і снегам. Зараз ідэальны час для таго, каб стаць на лыжы.

Іван Іванавіч Філістовіч, настаўнік фізічнай культуры, кажа, што «ў бегу на лыжах ёсць свае перавагі. Па сутнасці, гэта комплексная трэніроўка на свежым паветры: працуюць усе групы цягліц - ногі, рукі, плечавы пояс. За кошт плыўных слізгальных рухаў нагрузка на арганізм размяркоўваецца раўнамерней, чым пры звычайным бегу.

Яшчэ адна адметная рыса лыж - паляпшэнне каардынацыі. Пры сістэматычных занятках вы не толькі навучыцеся ўпэўнена стаяць на лыжах, але і зможаце на хуткасці праходзіць стромкія віражы і спускацца з высокіх уздымаў.

Ну і вядома, лыжы - гэта праца над цягавітасцю і яшчэ адзін від фізічнай нагрузкі, якую можна для сябе выбраць».

Усім прыемнай зімы і добрай лыжні!

Задайте вопрос