
У членаў Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» розныя прафесіі, розны ўзрост, напэўна, яны па-рознаму глядзяць на многія рэчы. Але ёсць адно агульнае - гэта любоў да сваёй справы, да малой радзімы, да сваёй краіны.
Міхаіл Ігнатавіч Радына 20 гадоў узначальвае Валожынскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва».
Яго дырэктарскі дар заключаецца ў тым, што ён бачыць перспектывы развіцця прадпрыемства. А ў гэтым бачанні і заключаецца неабходная ўмова дасягнення поспеху. Ён умела і мудра ў сваім кіраўніцтве прадпрыемствам спалучае інавацыі са здаровым кансерватызмам.
«Мне давялося прайсці шлях ад простага рабочага да кіраўніка. Гэта шмат у чым дапамагае прымаць правільныя рашэнні, будаваць перспектыўныя стратэгіі» - кажа Міхаіл Ігнатавіч.
Усе віды дзейнасці прадпрыемства прыносяць стабільны прыбытак, паспяхова развіваецца экспартны кірунак.
Гэта чалавек, які ўнёс вялікі асабісты ўклад у рэалізацыю ідэй па вытворчасці новага віду паліва, які даў значны эканамічны эфект. Лінію па вырабе пелет з саломы запусцілі яшчэ тады, калі выхад на замежны рынак многія калегі нават і не планавалі. Затое зараз рэалізацыя гэтага віду паліва рэалізуецца амаль на 27000 долараў ЗША ў Германiю, Швецыю і Швейцарыю.
Міхаіл Ігнатавіч - чалавек, адданы сваёй справе. У ім гарманічна спалучаюцца строгасць і дабрыня, цвёрдасць характару і душэўная цеплыня, патрабавальнасць і справядлівасць.
Калектыў Валожынскага філіяла ДП «Мінаблпаліва» невялікі - усяго 40 чалавек і кіраўнік імкнецца даць людзям працу, а значыць гарантаваць ім годную заработную плату.
Але і кожны з працаўнікоў ганарыцца родным прадпрыемствам, любіць сваю працу і імкнецца выконваць яе як мага лепш.
«Неверагодна прыемна, што наша прадпрыемства сваімі працоўнымі дасягненням змагло заняць годнае месца сярод лепшых прадпрыемстваў сталічнага рэгіёну. Я ўдзячны сваім работнікам за працу.
А яшчэ я ўдзячны лёсу за тое, што змог апраўдаць ускладзеныя на мяне людзьмі і кіраўніцтвам раёна давер і атрымаць у недалёкім мінулым ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны». Гэты высокі тытул прымушае падымаць «планку» перамог і дасягненняў яшчэ вышэй» - гаворыць адкрыта М.І. Радына.
А яшчэ ён неабыякавы да таго, што адбываецца ў нас у краіне.
«Калі табе дорага тое, чым ты жывеш, калі табе неабыякавы лёс дзяцей і ўнукаў, памяць пра бацькоў, ты проста абавязаны ўдзельнічаць у падзеях краіны, якія датычацца кожнага», - кажа Міхаіл Ігнатавіч.
Міхаіл Ігнатавіч Радына з дня заснавання Валожынскай раённай арганізацыі з'яўляецца членам першаснай арганізацыі ДП «Мінаблпаліва». Актыўна прымае ўдзел у працы аб'яднання і выступае з ініцыятывамі па паляпшэнню дзейнасці арганізацыі, паляпшэнню жыцця людзей нашага горада і раёна.
Абіраўся членам Савета Валожынскай раённай арганізацыі, з'яўляецца дэпутатам Валожынскага раённага Савета дэпутатаў.
За прафесійныя заслугі і асабістыя якасці Міхаіл Ігнатавіч Радына узнагароджаны Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Валожынскага райвыканкама і КУП «Мінаблпаліва».
Валожынская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь»


