Ужо зарэгістраваны выпадкі абрушэння дахаў ад снеговой нагрузкі, а менавіта:
11 лютага 2021 года адбылося абвальванне шыфернага даху на плошчы 100 квадратных метраў будынка СВК «Сасновы Бор» у в. Гразівец, Чавускага раёна, Магілёўскай вобласці.
12 лютага 2021 года адбылося абвальванне 180 квадратных метраў жалезабетонных пліт даху будынка кароўніка філіяла «Бабовічы» ААТ «Гомельская птушкафабрыка» ў аграгарадку Бабовічы Гомельскага раёна. Загінулі 7 галоў буйной рагатай жывёлы.
Паважаныя грамадзяне! МНС просіць Вас прыняць меры па ачыстцы дахаў прыватных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112.


