Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Культурная лыжня - 2021

15.02.2021

13 лютага 2021 г. у г. Мінску, на зімовай гарадской лыжаролернай трасе ў мікрараёне «Вяснянка», актыўна і цікава прайшла зімовая рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры «Культурная лыжня – 2021». Каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама ў складзе 6 чалавек прадстаўляла раён на спартакіядзе. Годна прайшлі лыжныя выпрабаванні Талер Вікторыя Вільгельмаўна - кіраўнік гуртка Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра, Барадака Юлія Аляксандраўна - бібліятэкар 2-й катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУ «Валожынская цэнтральная бібліятэка», Шарко Ігар Ігаравіч - загадчык гаспадаркі ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры», Пупко Сяргей Андрэевіч - кіраўнік гуртка Дорскага філіяла ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў».

Дапамогу ў падрыхтоўцы каманды аказвалі: ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына», ДУ «ФАЦ Валожынскага раёна».

Віншуем каманду работнікаў культуры і жадаем ім далейшых спартыўных дасягненняў!

Задайте вопрос