Спецыялістамі аддзялення была падрыхтавана выстава на тэму: «Практыка работы ДУ «Валожынскі ТЦСАН» па прафілактыцы узроставых кагнітыўных парушэнняў у пажылых людзей г. Валожына і Валожынскага раёна». На выставе былі прадстаўлены работы Журкевіч Л. С. (90 гадоў), розныя методыкі працы з пажылымі людзьмі, фатаграфіі заняткаў прафілактычнай групы, творчай студыі, валанцёраў з падапечнымі, экскурсій.


