12 лютага 2021 г. адбылася спартакіяда сярод маладых спецыялістаў Валожынскага раёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 62 маладыя спецыялісты з сфер адукацыі, фізічнай культуры і спорту, устаноў культуры, сельскагаспадарчых арганізацый, васковай часткі. Арганізатары для учаснікаў падрыхтавалі спаборніцтвы па чатырох дысцыплінах: Дзяржаўнаму фізкультурна-аздараўленчаму комплексу, кідках у баскетбольнае кальцо, скачках праз скакалку, кулявой стральбе. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны граматамі і грашовымі прызамі.


