У Афганістане з 1979 па 1989 гады праходзілі службу каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі. З іх 771 чалавек загінуў, 12 чалавек лічацца без вестак прапаўшымі, больш за паўтары тысячы атрымалі раненні і калецтвы, 718 сталі інвалідамі. Сёння ў Мінскай вобласці жывуць каля чатырох тысяч ветэранаў вайны ў Афганістане. Для іх гэта - Дзень памяці.
Усё далей углыб часу сыходзяць вогненныя дні і ночы. Усё менш застаецца жывых удзельнікаў і сведак, якія выратавалі нашу Радзіму і свет ад фашызму, якія многія дзесяцігоддзі былі апорай ветэранскага руху, асновай яго актыву, арганізатарамі работы па патрыятычным выхаванні моладзі. Слабеюць з гадамі іх фізічныя сілы.
На сённяшні дзень у Мінскай вобласці ў жывых засталося 595 ветэранаў вайны, з іх удзельнікаў вайны – 319 чалавек.
Улічваючы гэта, наша задача - працягваць часцей прыцягваць да гэтай працы воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў гераічных прафесій, заслужаных герояў працы, працаўнікоў тылу, дзяцей вайны.
Традыцыйна 15 лютага ветэраны-афганцы збіраюцца разам, каб успомніць сваю нялёгкую службу, таварышаў па службе - аднапалчан, памянуць баявых таварышаў, якія не вярнуліся з поля бою. Гэты дзень святы для тых, хто ваяваў у Афганістане і членаў сем'яў загінуўшых.
Савет Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў віншуе воінаў-інтэрнацыяналістаў з Днём памяці і жадае ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ўсім родным і блізкім.


