Гэта дзень, калі мы аддаём даніну павагі і падзякі ўсім вайскоўцам, якія адстойвалі інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах.
Мы шчыра ганарымся нашымі землякамі, хто на сваіх плячах з гонарам і годнасцю вынес суровыя выпрабаванні, якія сталі трагедыяй усяго народа. Гонар і слава ўсім воінам-інтэрнацыяналістам!


