Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Валожыне

15.02.2021

Воложинцы, як і ўся наша краіна, 15 лютага адзначаюць дзень памяці аб тых, хто выконваў службовы абавязак за межамі Айчыны.

Традыцыйна ў гэты дзень у Валожыне прайшоў мітынг у памяць аб нашых земляках, на якім прысутнічалі воіны-інтэрнацыяналісты, воіны Валожынскага гарнізона, кіраўніцтва і грамадскасць горада. Да помніка воінам-інтэрнацыяналістам усклалі вянкі і кветкі.

Мы шчыра ганарымся нашымі землякамі, хто на сваіх плячах з гонарам і годнасцю вынес суровыя выпрабаванні, якія сталі трагедыяй усяго народа. І смуткуем аб тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў.

Трое сыноў Валожынскай зямлі загінулі на тэрыторыі Афганістана. Гэта Сліж Валянцін Міхайлавіч, Мазура Іван Вацлававіч, Падрэз Павел Францавіч. Ваенны камісар, работнікі сельскіх саветаў, прадстаўнікі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», вучні і настаўнікі, аднапалчане сустрэліся з маці, якія не дачакаліся сваіх сыноў з вайны. На могілках, дзе пахаваны нашы землякі, і ў школах, дзе вучыліся героі прайшлі мітынгі памяці.

Сёння ў нашым раёне пражывае 52 воіна-інтэрнацыяналіста. Многія ўдзельнікі тых баявых дзеянняў па-ранейшаму ў страі. Яны з гонарам выконваюць свой грамадзянскі абавязак, уносяць пасільны ўклад у жыццё сваёй малой радзімы.

Ветэраны Афганскай вайны ўносяць вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі нашага раёна, падтрымліваюць аўтарытэт Беларускай Арміі, павышаюць прэстыж вайсковай службы. Іх гераізм служыць прыкладам для падрастаючага пакалення валожынцаў, будучых салдат і афіцэраў. Прыклад таму - прайшоўшыя ў школах урокі мужнасці з удзелам воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На гэтых сустрэчах разважалі пра тое, як каштоўны мiр, як важна ўмець яго захаваць, што значыць патрыятызм для ветэранаў і для цяперашняй моладзі.

Ветэраны дзякавалі за прадстаўленую магчымасць перадаць цяперашняму пакаленню памяць аб тых, хто мае дачыненне да гераічнай і трагічнай афганскай вайны. «Наш абавязак - не забыцца аб нашых таварышах, аб іх вернасці воінскай прысязе, аб іх вайсковым абавязку і мужнасці. І памяць гэтая будзе жыць, пакуль мы пра гэта будзем памятаць» - кажуць ветэраны Афганскай вайны. Справядліва сказана. Бо пакуль жывая памяць пра чалавека, жывы і сам чалавек.

Задайте вопрос