Аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах – шырока распаўсюджаная, перспектыўная форма арганізацыі вольнага часу насельніцтва, паколькі дазваляе задаволіць патрэбы чалавека не толькі ў адпачынку, але і ў творчасці. На Валожыншчыне яны складаюць значную частку ад агульнай колькасці клубных фарміраванняў.
На базе клубных устаноў раёна арганізаваны і працуюць 33 аб’яднанні і клубы па інтарэсах, сярод іх – 14 дзіцячых. Займаюцца тут 358 чалавек, дзяцей і падлеткаў – 158.
Віды, тыпы і напрамкі дзейнасці гэтых фарміраванняў вызначаюцца вялікай разнастайнасцю. Іх галоўная задача – цікава арганізаваць вольны час для ўсіх узроставых катэгорый . Паколькі ў людзей розныя інтарэсы , то і работа вядзецца па розных напрамках . У раёне працуюць 14 грамадска -культурных аматарскіх аб’яднанняў , 8 – сямейна-бытавых , 5 – мастацкіх , 1 – гісторыка-краязнаўчае , 5 – традыцыйнай народнай культуры.
Сярод аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах грамадска-культурнага напрамку ў сельскай мясцовасці дзейнічаюць падлеткавыя клубы “Арт- майстэрня ” і “ Вясёлка ” на базе Бабровіцкага КСЦ, “ Кругагляд ” Сакаўшчынскага СЦК, “ Забаўнік ” Багданаўскага СЦК, “ Сонейка ” Суднікаўскага СК, “ Жамчужынка ” Дорскага СДК і “ Сонейка ” Пугачоўскага СДК, “Забава” Падбярэзскага СЦК. Асноўнымі формамі іх працы з’яўляюцца забаўляльна-гульнявыя , конкурсныя праграмы , экскурсіі . Традыцыйным для іх стала правядзенне дзён імянінніка .
Паколькі ў сельскай мясцовасці ў асноўным пражываюць людзі сталага ўзросту , цэнтры , Дамы культуры і клубы вядуць вялікую работу па арганізацыі іх вольнага часу. 4 клубы ветэранаў працы : “ Натхненне ” Івянецкага ДК, “ Восень ” Суднікаўскага СК, “ Залаты ўзрост ” Пугачоўскага СДК. “ Натхненне ” Дорскага СДК наведваюць 37 чалавек . Апошні з’яўляецца прыкладам станоўчай дзейнасці сярод аматарскіх аб’яднанняў для пажылых людзей . Кіруе ім Валянціна Саўген . Нецікавых пасяджэнняў тут не бывае , удзельнікі самі плануюць і выступаюць з прапановамі па правядзенні мерапрыемстваў . Найбольш запамінальнымі для іх сталі чайная вечарына “На самаварную гадзіну мы запрашаем вас” і сустрэча з настаяцелем Свята- Пакроўскай царквы айцом Паўлам “ Пад Покрывам Прасвятой Багародзіцы ”.
Сям’я – галоўнае складаемае чалавечага жыцця . Вольны час, праведзены разам, дае магчымасці для актыўнага адпачынку і асобаснага развіцця ўсіх яе членаў , улічваючы індывідуальныя інтарэсы і патрэбы кожнага , а яшчэ ўмацоўвае сувязі пакаленняў . Ва ўстановах культуры клубнага тыпу нашага раёна працуюць 8 аб’яднанняў сямейна-бытавога напрамку : клубы “ Гармонія ” Дорскага СДК, “ Сустрэча ” Дубінскога СЦК, “ Сямейная гасцёўня ” Бабровіцкага КСЦ, “Я і мая сям’я ” Багданаўскага СЦК, “ Традыцыя ” Падбярэзскага СЦК, “Свет сям’і ” Пугачоўскага СДК, “ Сямейнае шчасце ” Суднікаўскага СК, “ Гаспадынька ” Сакаўшчынскага СЦК. Агульная колькасць іх удзельнікаў складае 100 чалавек , 44 – дзеці . Планы аб’яднанняў уключаюць сумесныя сямейныя святы, конкурсы, экскурсіі , спартыўныя мерапрыемствы , танцавальныя і песенныя нумары , тэатралізаваныя ранішнікі і гульнявыя праграмы для дарослых і малых. Дзеці рыхтуюць невялікія канцэрты . Жанчыны прыносяць хатнюю выпечку, нарыхтоўкі на зіму , дзеляцца паміж сабой найбольш удалымі рэцэптамі.
У мастацкім кірунку ў сельскай мясцовасці працуюць чатыры клубы: дзіцячы літаратурны клуб “ Гасціба ” і маладзёжны клуб аматараў сучаснай музыкі “ Дыскаманія ” Івянецкага ДК, падлеткавы клуб “Юны дзіджэй ” Пугачоўскага СДК, аматарскае аб’яднанне “ Натхненне ” Дубінскога СЦК. Займальна , змястоўна і творча праходзіць кожнае іх пасяджэнне . З дапамогай удзельнікаў клуба “ Дыскаманія ” вядзецца падборка музыкі для дыскатэк , тэматычных і дзіцячых музычна-забаўляльных праграм . Акрамя таго , ажыццяўляюцца мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў , прапагандзе здаровага ладу жыцця , бяспекі жыццядзейнасці .
Па гісторыка-краязнаўчым кірунку ў раёне працуе дзіцячае аб’яднанне “Родная старонка ” на базе Вішнеўскага СДК. Разам з кіраўніком Таццянай Каланцэр рабяты збіраюць і вывучаюць матэрыялы па гісторыі роднага краю, знаёмяцца з традыцыямі , арганізоўваюць сустрэчы з цікавымі людзьмі , у тым ліку майстрамі народнай творчасці , выставы малюнкаў , экскурсіі і іншыя мерапрыемствы . На свае пасяджэнні хлопчыкі і дзяўчынкі запрашаюць сяброў і знаёмых .
Над выкананнем мэтавай праграмы па адраджэнні народных промыслаў , рамёстваў і традыцыйнай народнай культуры ў Ракаўскім ЦНТ працуюць аматарскія аб’яднанні “ Рошчына ” і дзіцячае “Юны этнограф”. А ў Багданаўскім СЦК дзейнічае жаночы клуб аматараў беларускай кухні “ Гаспадыня ”, удзельнікамі якога праведзены конкурсна-гульнявая праграма “Ану, гаспадынька ”, дні імянінніка , сумесна з удзельнікамі дзіцячых фарміраванняў – традыцыйны абрад калядавання “ Святло Віфлеемскай зоркі ” і г. д. Асноўнай задачай вышэйпералічаных аб’яднанняў з’яўляецца адраджэнне і захаванне народных традыцый , свят і абрадаў , гісторыі сваёй вёскі , раёна .
Хочацца адзначыць , што людзі , якія наведваюць аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах , любую сваю сустрэчу ператвараюць у сапраўднае свята. Разам яны збіраюцца не толькі для таго , каб заняцца любімай справай , але і проста выпіць кубак гарбаты ці кавы з сябрамі .
Ва ўстановах клубнага тыпу гасцінна запрашаюць і з радасцю сустракаюць кожнага наведвальніка. Калі ў некага ўзнікне жаданне стаць удзельнікам аднаго з аб’яднанняў, не сумнявайцеся, прыходзьце, тут прымуць як добрых сяброў. У вас з’явіцца цудоўная магчымасць выдатна правесці час са сваімі аднадумцамі.


