У намінацыі «Лепшы адукацыйны гарадскі маршрут» (катэгорыя 5-8 класы) дыпломам I ступені адзначаны калектыў навучэнцаў аб'яднанняў па інтарэсах «Кампутарная графіка» і «Майстэрня цудаў» ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» (кіраўнікі Марзак В. В. - метадыст, Клімовіч В. С. і Вайткевіч К. А. –педагогі дадатковай адукацыі).
У відэавізітоўцы распавядаецца аб горадзе Валожыне, яго гістарычных архітэктурных помніках і сучасных збудаваннях.
Буклет экскурсійнага маршруту «Вечна юны, старажытны Валожын», у стварэнні якога прынялі ўдзел навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах Балвах Аляксей «Камп'ютарная графіка» і Кульбака Віктар «Майстэрня цудаў», у маляўнічай, крэатыўнай форме прадстаўляе найбольш значныя архітэктурныя аб'екты нашага горада. Ён стане добрым даведнікам для турыстаў і гасцей, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй малой радзімы.


