Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

16.02.2021

15 лютага 2021 года ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшлі «Урокі мужнасці».

У ДУА «Ракаўская сярэдняя школа» прайшоў мітынг «Пакуль мы памятаем - мы жывем» у памяць аб воінах-інтэрнацыяналістах, якія ваявалі ў Афганістане, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва школы, старшыня Ракаўскага сельскага выканаўчага камітэта Мякінка А. А., начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Нахай Ю. В., прадстаўнікі в/ч 30695 г.Валожына.

Воіны-афганцы Валожынскага раёна правялі цырымонію ўскладання вянкоў да магілы Мазура Івана, земляка, які загінуў у Афганістане.

16 02 2021 01 1

У ДУА «Гарадзькоўскi вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа» адбыўся мітынг «Афганістан - наша памяць і боль» ля мемарыяльнай дошкі воіну-інтэрнацыяналісту Сліжу Валянціну Міхайлавічу. На мітынгу прысутнічалі афганцы-ветэраны, госці і лепшыя навучэнцы, члены ГА «БРПА» і «БРСМ». Перад прысутнымі выступіў першы сакратар Валожынскага РК ГА «БРСМ» Уладзімір Ціханоўскі. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых у Афганістане. Да мемарыяльнай дошкі навучэнцы і госці ўсклалі кветкі.

16 02 2021 02 1

16 02 2021 02 1

16 02 2021 02 1

У ДУА «Багданаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа «Прайшоў мітынг, прысвечаны памяці воіна-афганца Паўла Францавіча Падрэза, на якім прысутнічалі: старшыня раённага Савета дэпутатаў Бібік П. I., воіны-інтэрнацыяналісты, калегі П. Падрэза. Перад навучэнцамі выступіў Круглік В. В., які расказаў аб гераічным подзвігу загінулага воіна-афганца. Прысутныя ўшанавалі памяць героя хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі.

16 02 2021 03 1

16 02 2021 03 1

16 02 2021 03 1

Задайте вопрос