Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Свята роднага слова»

22.02.2021

Адным з любімых жанраў дзяцей з’яўляюцца загадкі. Яны дапамагаюць дзіцяці развіваць сваю кемлівасць, мысленне, фантазію. У загадках адлюстроўваецца жыццёвы вопыт, яны знаёмяць з мінулым і сучасным, дапамагаюць пазнаваць навакольны свет.

Вучні 3 “В” класа СШ№1 актыўна ўдзельнічалі ў пазнавальнай гадзіне “У свеце загадак”. Выхаванцы Кірыловіч Ірыны Іванаўны паказалі сябе кемлівымі і знаходлівымі, добрымі знаўцамі роднага слова.

Дзеці гаварылі аб тым, што наша мова – адна з найчысцейшых і найпрыгажэйшых у славянскай сям’і моў. Яна мілагучная, пяшчотная і напеўная, пра што вельмі надаецца да паэзіі і да спеваў.
На працягу тыдня мы неаднаразова пераконваліся, што нашы дзеці любяць і разумеюць беларускае слова, умеюць размаўляць па-беларуску.

Родная мова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа, бо яна — люстэрка культуры, духоўнага аблічча і сутнасці чалавека.

Задайте вопрос