Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Семінар для гідаў: ці быў Ракаў сталіцай міжваеннай кантрабанды

01.03.2021

Выязны семінар Нацыянальнага агенцтва па турызме па Мінскай вобласці прайшоў у незвычайным фармаце экскурсійнай паездкі. Карэспандэнт «Прысталічча» пабываў на маршруце і даведаўся, што аповед пра родную вобласць можа быць яркім і харызматычным.

Кантрабандысты, за мной ша-а-а-гам марш!

Пасля збору каля Міністэрства спорту і турызму ўсе ўдзельнікі семінара, сярод якіх былі прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва па турызме, а таксама кіраўнікі турыстычных фірмаў, адправіліся ў бок Заслаўя. Адзін з гарадоў-спадарожнікаў Мінска знаёмы ледзь не большасці ўдзельнікаў паездкі. Але, аказалася, знайсці цікавае можна нават у тым, што ўжо здаецца даўно вядомым.

І адразу нечаканасць! Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў, апрануты ў форму старэйшага палітрука ўзору зімы 1935 года. І вось з гэтага моманту пачалося! Аўтар кнігі «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.» правёў яркую, пазнавальную і эмацыйную экскурсію, распавёўшы прысутным пра асаблівасці жыцця памежнай тэрыторыі Рэчы Паспалітай і БСССР у 1930-1940-я гады мінулага стагоддзя.

Уручыўшы для пачатку кожнаму з прысутных савецкія, польскія і брытанскія «пашпарты» той эпохі, Ігар Вячаслававіч пачаў сваё апавяданне пра няпростае прымежнае жыццё жыхароў Заслаўя, аб праходзіўшай непадалёк «лініі Керзона», згодна з якой гэтая частка Беларусі была падзелена паміж савецкім урадам і Польшчай паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 года. Пераходзячыя мяжу каровы,  маглі давесці свайго пастуха да засценкаў НКВД, маладая арыстакратка з роду Любецкіх-Друцкіх, воляй лёсу апынуўшаяся на Савецкай зямлі, уцёкшая з турмы і забітая дагнаўшымi яе чырвонаармейцамі роўна 100 гадоў таму - падобнага роду гісторыі не пакінулі абыякавымі нікога.

Этнаграфічны комплекс «Млын» гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» паказаў гасцям адноўленую «Батлейку». Удзельнікі таксама наведалі музей-ДАК - першы на тэрыторыі постсавецкай прасторы музей фартыфікацыі часоў Другой сусветнай вайны, які быў адкрыты ў 2004 г. у агнявой кропцы №115 Мінскага ўмацаванага раёна.

Салаўіныя пошчакі і кантрабандная сталіца Ракаў

Наступным пунктам была вёска Новае Поле, дзе групе экскурсантаў паказалі сядзібу Друцкіх-Любецкіх, збудаваную ў сярэдзіне XIX стагоддзя. У горадзе Ракаў зноў успомнілі тэму кантрабандыстаў, а таксама ўбачылі Спаса-Праабражэнскую царкву (1793 г.).

Таксама была праведзена аглядная экскурсія па г.Івянец з наведваннем дзяржаўнай установы «Івянецкі музей традыцыйнай культуры», на базе якога арганізаваны майстры-класы па народных рамёствах. Удзельнікаў парадавала прэзентацыя-канцэрт гульні на аўтэнтычных беларускіх музычных інструментах у выкананні Кацярыны Радзівілавай, былой удзельніцы гурта «Стары Ольса».

Аўтар артыкула: Дзмітрый Анацко

Аўтар фота: Святлана Курэйчык

Крыніца

Задайте вопрос