Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Падвядзенне вынікаў 2-га этапу раённага конкурсу «Педагог-псіхолаг»

02.03.2021

Псіхолаг – гэта прафесія ці вобраз думак і стыль жыцця? Што значыць быць педагогам-псіхолагам у дашкольнай установе і школе? Як стварыць умовы для паўнавартаснага псіхічнага і асобаснага росту дзяцей? Як вырашыць складаную сітуацыю, узніклую паміж дарослымі і дзецьмі? Як не дапусціць эмацыйнага выгарання ў сябе і членаў свайго калектыву? На гэтыя і іншыя пытанні давалі адказы ўдзельнікі фіналу раённага этапу абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў-псіхолагаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці, падвядзенне вынікаў якога адбылося 2 сакавіка ў Валожынскім сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Фінальнай частцы мерапрыемства папярэднічаў першы этап конкурсу. Па яго выніках паспрачацца за права прадстаўляць свой раён у вобласці атрымалі педагог-псіхолаг ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Валожына" Аксана Эдуардаўна Віршыч, педагог-псіхолаг ДУА "Івянецкая сярэдняя школа" Вера Антонаўна Салтан, педагог-псіхолаг ДУА "Дзіцячы цэнтр развіцця дзіцяці "Расінка" г. Валожын Ніна Уладзіміраўна Супрун.

Кампетэнтнаму журы, у склад якога ўваходзілі намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Мiлюткiна Алена Іванаўна, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Камінская М. Н., дырэктар установы адукацыі "Валожынскі дзяржаўны раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр" Мучынская С. І., намеснік загадчыка ДУА "Ракаўскі яслі-сад "Сонейка" Доўнар-Слiзская Т. І., псіхолаг ДУ "Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва" Жданюк А. В. Трэба было вырашыць складаную задачу - выбраць лепшага з лепшых. Як адзначыла дырэктар установы адукацыі "Валожынскі дзяржаўны раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр" Святлана Іванаўна Мучынская, фіналісткі паказалі вельмі высокі ўзровень сваёй прафесійнай кампетэнцыі.

У выніку, пераможцам конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў-псіхолагаў устаноў адукацыі раёна стала Аксана Эдуардаўна Віршыч, якая заўважыла, што для яе ўдзел у конкурсе – гэта магчымасць падкрэсліць важную ролю прафесіі педагога-псіхолага і пэўная прыступка ў самаразвіцці.

2 месца заняла педагог-псіхолаг ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці "Расінка" г. Валожын Ніна Уладзіміраўна Супрун.

3 месца заняла педагог-псіхолаг ДУА "Івянецкая сярэдняя школа" Вера Антонаўна Салтан.

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!!!

Задайте вопрос