У Валожынскім раёне, як і па ўсёй краіне, пройдзе рэспубліканская акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», прымеркаваная да Міжнароднага дня грамадзянскай абароны, мэтай якой стане папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучанне насельніцтва дзеянням па сігнале «Увага ўсім!».
Першы яе этап адбудзецца з 2 па 12 сакавіка ў інтэрнатах, гандлёвых цэнтрах і на спартыўных аб'ектах. З жыхарамі інтэрнатаў ратавальнікі правядуць інтэрактыўныя прафілактычныя гутаркі аб бяспецы, пагавораць аб прычынах пажараў, а таксама раскажуць аб дзеяннях па сігнале «Увага ўсім!», падмацаваўшы гэта тэматычнымі відэаролікамі і наглядна-выяўленчай прадукцыяй.
Не абыдзецца сёлета без новаўвядзенняў. У аснову мерапрыемстваў 1 этапу ляжа незвычайная канцэпцыя-фотапраект «Знайдзі прычыну», які будзе не толькі ствараць антураж у месцы правядзення сустрэчы, але і выконваць навучальную функцыю. Задума простая: перад пачаткам мерапрыемства на месцы яго правядзення прапагандысты арганізуюць працу фотавыставы «Назаві прычыну», якая пазней будзе выкарыстоўвацца работнікам МНС для развагі на тэму, што магло прывесці да адлюстраваных на фота здарэнняў і як іх можна было пазбегнуць. У дадатак да такога ўзаемадзеяння з аўдыторыяй будуць выкарыстоўвацца такія формы працы як «Сакрэт бяспекі», «Формула бяспекі», «Пажарная лабараторыя» і анлайн-гульня «Крокі выратавання».
Што тычыцца аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей, то тут будуць арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі і зоны актывацыі (напрыклад, выстава згарэлых электрапрыбораў і хатняга начыння, «SOS», «Небяспекі ў кватэры», «Бяспечная эвакуацыя», «Правілы паводзінаў у натоўпе», «Эвакуацыйныя знакі», «Экстраная дапамога», «Небяспечная печ», «Інтэрактыўная карта НС», «Правядзі час з карысцю» і інш.), а таксама праверкай ведаў парадку дзеянняў па сігнале «Увага ўсім!».
Мэтавай аўдыторыяй другога этапу, які працягнецца з 15 па 31 сакавіка, стануць жыхары сельскіх населеных пунктаў. Для іх падрыхтуюць забаўляльна-прафілактычныя праграмы. Таксама будуць арганізаваны «Маршруты абвесткі»: з дапамогай сігнальнага гучнагаварыцеля прылады пажарнай тэхнікі, якая праязджае па вуліцах, будзе перадавацца карысная інфармацыя на тэму пажарнай бяспекі.


