Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень кошак ў бібліятэцы: пра катоў і кнігi

03.03.2021

Мала знойдзецца ў свеце людзей, хто застаецца абыякавым да гэтых пухнатых, рухомых, ласкавых і вельмі разумных хатніх жывёл. Гаворка ідзе, вядома жа, аб кошках. Для многіх кошка стала сімвалам хатняй утульнасці, дзяцінства і душэўнага цяпла.

Любоў да іх апынулася настолькі вялікі, што для ўсеагульных улюбёнцаў было заснавана спецыяльнае свята, якое адзначаецца ў першы дзень вясны, 1 сакавіка.

Валожынская дзіцячая бібліятэка прапанавала ўвазе чытачоў кніжную выставу «Любімы гадаванец». Кнігі і часопісы, прадстаўленыя на выставе, прыадчыняюць зачаравальныя таямніцы кацінай душы, у іх можна знайсці вынікі назіранняў за жыццём кошак, даведацца асаблівасці той ці іншай пароды, чым карміць хатніх гадаванцаў, як даглядаць і выхоўваць. Дзеці пазнаёміліся з прыказкамі і прыметамі пра кошак, даведаліся сакрэты «кацінай мовы» і як яны ўмеюць лячыць, а таксама ахвотна падзяліліся апавяданнямі аб сваіх пухнатых сябрах.

На працягу ўсяго дня праводзілася кота-віктарына «Хто сказаў мяу?». Усе жадаючыя маглі ў ёй паўдзельнічаць і праверыць свае веды аб любімых гадаванцах, адказаць на пытанні аб вядомых катах і кошках - героях мультфільмаў і мастацкай літаратуры.

Задайте вопрос