Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Трэнінг «Ясная мова для прафесіяналаў»

04.03.2021

На базе філіяла «Турыстычны інфармацыйны і рэкрэацыйны цэнтр» праходзіў 2-гі этап трэнінгу па навучанні яснай мове для спецыялістаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскай вобласці.

Вышэйзгаданы трэнінг доўжыўся 3 дні. Праграма трэнінгу «Ясная мова для прафесіяналаў» была прадстаўлена разнастайнымі тэмамі для абмеркавання. Да прыкладу, удзельнікі вывучалі мастацтва задаваць пытанні і адпрацоўвалі практычныя навыкі іх фармулёўкі, разбіраліся з паняццем «Lego-фасілітацыя», стваралі безбар'ерныя PDF-файлы і стылі яснай мовы, працавалі ў групах і выконвалі хатняе заданне. Эксперты-ацэншчыкі актыўна працавалі па разнастайнай праграме дзейнасці, прадстаўленай аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».

Галоўная канцэпцыя трэнінгу: рэалізацыя права людзей з інваліднасцю на атрыманне даступнай інфармацыі, шляхам яе перакладу на «ясную мову», дзе «ясная мова» - гэта стандарты фарматавання і набору тэкстаў, якія закліканы дапамагчы людзям ствараць інфармацыю, даступную для чытання і разумення людзьмі з разумовымі абмежаваннямі. Мэтай самой яснай мовы з'яўляецца спрашчэнне праграм бесперапыннага навучання для ўдзелу ў іх людзей з інваліднасцю. Мяркуецца, што гэтае новаўвядзенне значна павысіць якасць жыцця людзей з інваліднасцю ўсіх узростаў.

Такім чынам, за час 2-ога этапу трэнінгу яго ўдзельнікі асвоілі і замацавалі асновы фарматавання і вёрсткі тэкстаў на яснай мове, навыкі стварэння вэб-старонак для людзей з парушэннямі зроку. А таксама спецыялісты па сацыяльнай рабоце і кіраўнікі гурткоў паспелі значна павысіць свой узровень прафесійных ведаў, абмяняцца рабочым вопытам з калегамі і нават павесяліцца.

Задайте вопрос