Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рубрыка «Жанчыны ў МНС - хто яны?»: Алеся Радвіловіч (Валожынскі раён)

10.03.2021

Вось ужо сем гадоў у Валожынскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях працуе старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алеся Аркадзьеўна Радвіловіч. Яна з лёгкасцю можа растлумачыць дарослым, чаму нельга паліць у ложку, як, выконваючы элементнай правілы пажарнай бяспекі, пазбегнуць узнікнення пажару, а маленькіх дзяцей навучыць правільна выклікаць ратавальнікаў.

- Скажыце, ці складана дзяўчыне працаваць у МНС?

- Складанасці, вядома, бываюць. Як без іх? Напрыклад, мне, як маме, выступаючы перад бацькамі, вельмі цяжка прыводзіць прыклады дзіцячай гібелі, кожны раз даводзіцца стрымліваць свае эмоцыі. Але галоўнае, што мне падабаецца тое, чым я займаюся. Я лічу, што праца павінна прыносіць задавальненне. Дзяўчатам у МНС, як і мужчынам, неабходная самадысцыпліна, сабранасць, уменне працаваць у камандзе, дзесці і калянасць у характары праявіць і адстаяць сваю пазіцыю. Важна правільна ставіцца да крытыкі, якая непазбежна. Бо звязваючы сваё жыццё з гэтай прафесіяй, неабходна разумець, што павінна быць стопрацэнтная самааддача, той справе, якой ты займаешся. Прычым не важна, тушыш ты пажары або з'яўляешся інспектарам, кошт памылкі кожнага работніка можа быць занадта вялікi.

- Як паставіліся да Вашага выбару родныя, сябры, знаёмыя?

- Многія здзівіліся майму выбару. Бо да таго, як звязаць сваё жыццё з МНС, я працавала ў школе настаўнікам. Я лічу, што гэта мне вельмі дапамагае цяпер у маёй дзейнасці. Ды я і сама ніколі б не падумала, што ўсё так у маім жыцці памяняецца. Але я не шкадую пра свой выбар.

-Што самае важнае ў Вашай працы?

- Важна правільна і ў цікавай форме даносіць людзям важную і карысную інфармацыю. Бо ад гэтага залежыць іх жыццё і здароўе. Я ўвесь час працую ў кантакце з людзьмі: навучаю, распавядаю, як правільна паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, каб пазбегнуць бяды. Таму вельмі важна любоў да людзей і жаданне ім дапамагаць. Але, напэўна, гэтыя якасці галоўныя для ўсіх ратавальнікаў.

- Якімі рысамі, на Ваш погляд, неабходна валодаць дзяўчыне, каб паспяхова спраўляцца з працай у МНС?

- Дзяўчаты адрозніваюцца ад мужчын залішняй эмацыянальнасцю. У нашай працы гэта можа перашкодзіць. На мой погляд, кожнай дзяўчыне ў МНС, няхай гэта будзе дыспетчар, інспектар ці прапагандыст, важна ўмець справiцца са сваімі эмоцыямі. Хоць гэта часам вельмі складана. Але нашы калегі мужчыны заўсёды нас падтрымліваюць і дапамагаюць справіцца з любой, нават вельмі складанай задачай.

- Чым Вы любіце займацца ў вольны час?

- Вольнага часу не так ужо і шмат, бо я яшчэ і вучуся. Але я стараюся максімум увагі надаваць сваёй сям'і. Гэта і розныя паездкі, і сумеснае прыгатаванне чаго-небудзь смачнага. Мы з дачкой любім займацца выпечкай. І быццам бы гэта не дрэнна ў нас атрымліваецца.

- Напярэдадні жаночага свята, што б Вы пажадалі прадстаўніцам прыгожага полу?

- Самае галоўнае - здароўя. Бо, калі мы будзем здаровыя, то ўсё складзецца і ў працы, і ў асабістым жыцці. Жадаю знайсці баланс паміж сям'ёй і прафесіяй. А таксама простага жаночага шчасця. Як гаворыцца, «шчаслівыя людзі кожны дзень бягуць і на працу, і з працы».

Задайте вопрос