У мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і іх бацькі, удзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту, а таксама госці з ДУА «Валожынскі раённы ЦКРНіР», старшыня і члены ГА «Беларускае таварыства інвалідаў». Усяго ў мерапрыемстве прыняло ўдзел 50 чалавек. Для людзей з інваліднасцю, якія пражываюць у аддаленых населеных пунктах, быў арганізаваны падвоз з выкарыстаннем спецыяльнага транспарту, абсталяванага пад'ёмнікам.
На этапе падрыхтоўкі мерапрыемства спецыялістамі і выхаванцамі АДПI былі выраблены традыцыйныя аксэсуары для святкавання Масленіцы. Госці разам з Спадарыняй-Зімой спявалі песні, вадзілі карагоды, з велізарным задавальненнем прымалі ўдзел у рухомых гульнях.
Сапраўдным упрыгожваннем свята стала выступленне заслужанага аматарскага калектыву, фальклорнага ансамбля «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Унікальнасць калектыву заключаецца ў тым, што ён у дакладнасці, па гістарычных крыніцах, прайгравае беларускія абрады і старадаўнюю народную музыку. У канцы мерапрыемства быў прайграны абрад спалення пудзіла, які суправаджаецца песнямі і танцамі вакол вогнішча. І, вядома ж, усім гасцям быў прапанаваны святочны пачастунак - чай, бліны з мёдам і варэннем, а таксама прысмакі, што заўсёды асабліва смачна на свежым паветры.


