Мэтай мерапрыемства з'яўляецца развіццё інтэлектуальна-творчага патэнцыялу дзяцей дашкольнага ўзросту. На фестывалі юныя даследчыкі прадстаўлялі працы ў намінацыях: «Дзіця і прырода», «Мая Радзіма Беларусь», «Незвычайнае ў звычайным», «Бюро знаходак».
Фіналістам другога этапу стаў выхаванец старэйшай групы № 1 Багданаў Міхаіл, які прадставіў даследчую працу «Адкуль у зямлі дзірачкі» (кіраўнік працы - выхавальнік дашкольнай адукацыі Бацян Т.А.) у намінацыі «Дзiця і прырода».
Віншуем Міхаіла і яго бацькоў! Жадаем Мішу поспехаў у далейшых даследаваннях!


