Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Масленіца ідзе, блін ды мёд нясе»

12.03.2021

У бібліятэцы стала ўжо добрай традыцыяй адно з мерапрыемстваў прысвячаць народнаму зімоваму святу – Масленіцы. Падчас «бліннага тыдня» чытачы знаёміліся з выставай кніг, на якой можна было знайсці рэцэпты самых незвычайных і смачных бліноў, прагледзець літаратуру пра гісторыю свята і яго абрады.

Хлопцы даведаліся аб масленічных традыцыях і сімвалах, аб тым, чаму масленічны блін з'яўляецца не проста святочным пачастункам, а сімвалам залатога сонца, ажыўшага пасля зімовай спячкі, а таксама паказалі слайдовую прэзентацыю «Ах, масленіца!». Але якая ж Масленіца без бліноў? У канцы мерапрыемства чытачоў чакаў смачны пачастунак - бліны з варэннем і мёдам.

Задайте вопрос