Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб рэалізацыі бярозавага соку

12.03.2021

Бярозавы сок з'яўляецца адным з самых чыстых харчовых прадуктаў лесу.

Для спрыяльнай нарыхтоўкі бярозавага соку аптымальная сярэднясутачная тэмпература павінна складаць

5-10 градусаў вышэй за нуль. Пры начных замаразках спыняецца сокарух, як і пры тэмпературы вышэй за +10, калі хутка распускаецца лістота. Паводле прагнозаў, калі не будзе рэзкага пахаладання, павінен пайсці першы бярозавы сок.

Набыць бярозавы сок можна ў:

Валожынскім лясніцтве,

Першамайскім лясніцтве,

Ракаўскім лясніцтве,

Івянецкiм лясніцтве,

Багданаўскім лясніцтве,

Вішнеўскім лясніцтве.

Час працы: з 8-00 да 17-00, абед з 13-00 да 14-00.

Варта нагадаць пра абмежаванні на нарыхтоўку соку.

Нарыхтоўка драўняных сокаў, забараняюцца:

• у населеных пунктах;
• у дэндралагічных парках, батанічных садах;
• у перададзеных ва ўстаноўленым парадку пад ахову месцах пражывання дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь;
• у межах зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
• на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя, у межах акругоў санітарнай аховы курортаў;
• у месцах масавага адпачынку насельніцтва.
• у прыбярэжных палосах водных аб'ектаў, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый.

Згодна з артыкула 16.19 Парушэнне правілаў нарыхтоўкі, збору або закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак (пункт 1, 2) Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях цягнуць накладанне штрафаў:

Збор або нарыхтоўка грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак (пладоў, ягад, насення і інш.), драўнянага соку на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўкі або збор забаронены, альбо іх нарыхтоўка або збор без дазвольнага дакумента, калі яго атрыманне абавязкова, або не ў адпаведнасці з ім - цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічынь.

Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак, драўнянага соку альбо іншае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі - цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічынь.

Задайте вопрос