Гэтым разам у Валожыне сваё прафесійнае майстэрства дэманстравалі педагогі-псіхолагі.
Гэты конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання прафесійнага росту і рэалізацыі творчага патэнцыялу педагогаў-псіхолагаў. Павышэння ўзроўню прэстыжу сацыяльна-педагагічнай службы ўстаноў адукацыі. А яшчэ, каб выявіць і распаўсюдзіць лепшы педагагічны вопыт.
У конкурсе бралі ўдзел 7 педагогаў-псіхолагаў устаноў адукацыі Валожынскага раёна, якія маюць стаж працы не менш за 3 гады.
На ўсіх этапах конкурсу ўдзельнікі праводзілі заняткі па псіхалагічнай прафілактыцы, круглыя сталы, трэнінгі, прадстаўлялі вопыт сваёй дзейнасці, дэманстравалі практычныя ўменні ў выкарыстанні сучасных сродкаў навучання.
У фінал конкурсу выйшлі 3 удзельнікі - Віршыч Аксана Эдуардаўна (ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына»), Салтан Вера Антонаўна (ДУА «Івянецкая сярэдняя школа») і Варакса Алена Іванаўна (ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Івянец).
Пераможцам прызнана Варакса Алена Іванаўна, якая будзе прадстаўляць Валожынскі раён на трэцім этапе конкурсу.
Алена Іванаўна Мiлюткiна, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму ўручыла пераможцу падарунак ад Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».


