Вада - рэкі, азёры, мора, акіяны - найвялікшае багацце, падараванае чалавецтву прыродай, і кожная яе кропля - каштоўная, так як жыццё чалавека без вады немагчыма.
На думку спецыялістаў, парушэнне натуральнага цячэння ракі можа стаць прычынай сапраўдных прыродных катаклізмаў, з якімі чалавек не зможа справіцца.
Па апошніх даследаваннях, па свеце працякае больш за мільярд вялікіх і малых рэк, але з кожным годам колькасць не зарэгуляваных вадаёмаў памяншаецца.
Нашы чытачы пазнаёміліся з гісторыяй Дня рэк, даведаліся шмат цікавага і пазнавальнага аб рэках свету: аб самай старажытнай рацэ Ніл, самай доўгай Амазонцы, самай прыгожай Каньё Крысталес і многіх іншых.
Бібліятэкары распавялі дзецям пра рэкі, якія праходзяць у нашым раёне, а таксама акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці не толькі добра ведаць водную сістэму Беларусі, але і беражліва ставіцца да яе: не забруджваць вадаёмы і тэрыторыі вакол іх, прымаць актыўны ўдзел у экалагічных мерапрыемствах.


